Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

23.02.2024

Родная мова - тое, што нас аб'яднае

Мова адлюстроўвае нацыянальны характар, лад жыцця, традыцыі, звычаі і мараль кожнага народа, адрознівае нацыю ад іншых. У час сусветнай глабалізацыі, калі амаль паўсюдна адбываецца змешванне народаў і культур, паўстала праблема абароны моўнай разнастайнасці.

Зараз у свеце налічваецца больш за 6000 моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА.

Галоўная мэта свята – захаванне і падтрымка нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

Вось і ў нашай школе выкарысталі такую магчымасць: хоць некалькі дзён гаварыць па-беларуску. Тыдзень роднай мовы пачаўся з урачыстай лінейкі, дзе былі аб'яўлены мерапрыемствы, якія праходзілі ў межах тыдня. Наступны дзень стаў знакавым, бо адбылася сустрэча старшакласнікаў з пісьменніцай Кобрыншчыны - Надзеяй Іванаўнай Момлік. Яна пазнаёмілася прысутных сам сваёй творчасцю. Разам з нашымі настаўнікамі пачыталі вершы на розных мовах і нават выканалі вядомую песню Рамсула Гамзатава "Жураўлі" ў перакладзе на беларускую мову. Сустрэча пакінула след у памяці прысутных.

Не менш прыёмнай стала сустрэча з вучнямі і настаўнікамі Кіселявецкай школы мастацтваў. Сумесны канцэрт даў магчымасць зразумець, што беларускай мова аднолькава замілавана гучыць як у вершах, так і ў музыцы.

Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў.
© Францыск Скарына 

Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно