Музей беларусскага Палесся - гэта музей у горадзе Пінску, прысвечаны гісторыі і культуры Палесся. У межах вывучэння рамана Івана Мележа "Людзі на балоце" з навучальнай экскурсія вучні 10 класа наведалі гэты музей.
Першая экспазіцыя была прысвечана быту палескай сям'і 19 стагоддзя, што і адпавядае апісанням у творы. Вельмі зацікавіў вучняў гарадскі быт палешукоў даваеннага часу. А вось у час прагляду экспазіцыі, прысвечанай ваеннаму перыяду, у зале панаваў сум і цішыня, якую стварыла экскурсавод сваім аповедам.
Пасля музея ўсе разам прагуляліся па пераходнай вуліцы. Дакрануліся да Пінска і загадалі жаданні. Увогуле падарожжа было цікавым і пазнавальным, а галоўнае - карысным.
