У межах вывучэння ваеннай тэмы на ўроках беларускай літаратуры вучні 11 класа наведалі філіял Брэсцкай крэпасці "Музей 5 форт". Там яны пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення абарончых збудаванняў, іх прызначэннем і функцыянаваннем у самым пачатку стварэння. Вучням выпала магчымасць прайсціся па тунэлям, адчуць сябе ў ролі салдат, якія абаранялі нашы рубяжы.
Наведванне музея дазволіла вучням успомніць трагічныя старонкі гісторыі роднага краю. Гэтыя звесткі дапамагаюць развіваць пачуццё патрыятызму, гонару за мужнасць салдат, якія абаранялі нашу Радзіму.