Школьнікі наведалі Кіселявецкі сельскі Савет, ААТ “Кіселёўцы”, Кіселявецкую амбулаторыю ўрача агульнай практыкі, магазін в. Рыбна з мэтай павіншаваць работнікаў дадзеных устаноў, а таксама жыхароў сваёй вёскі з надыходзячым святам – Міжнародным днём роднай мовы, якое адзначаецца 21 лютага. Вучні ўсім пажадалі любіць, ведаць і шанаваць сваю родную мову, бо як казаў вядомы беларускі пісьменнік і паэт, пясняр Зямлі беларускай, Якуб Колас “Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову”.
