Мова адлюстроўвае нацыянальны характар, лад жыцця, традыцыі, звычаі і мараль кожнага народа, адрознівае нацыю ад іншых. З мэтай захавання мовы народа і быў створаны Міжнародны дзень роднай мовы, які ва ўсім свеце адзначаецца аднолькава - 21 лютага.
Галоўная мэта свята – захаванне і падтрымка нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай. З нагоды свята былі праведзены ў нашай школе розныя мерапрыемствы: музычна-паэтычны час "Беларускай мовы рысы непаўторныя", сяброўская сустрэча са школай мастацтваў "Гучы, роднае слова!", акцыя "Роднае слова ў роднай вёсцы", сустрэча з паэтэсай Кобрыншчыны Надзеяй Момлік.
Сумеснае мерапрыемства прайшло ў дзіцячым садку, а потым і ў сярэдняй школе. Вучні пачатковых класаў праінсцэніравалі, прачыталі вершы пісьменніцы, а настаўнікі праспявалі некаторыя з іх. Надзея Іванаўна падышла да сустрэчы крэатыўна: загадвала загадкі і частавала цукеркамі з чароўнай скарбонкі. Дыялог атрымаўся цёплам, шчырам і змястоўным. На працягу ўсяго дня гучала роднае слова.
Разам з нашымі настаўнікамі пачыталі вершы на розных мовах і нават выканалі вядомую песню Рамсула Гамзатава "Жураўлі" ў перакладзе на беларускую мову.
Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў.
© Францыск Скарына
