Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

10.09.2018

Родная мова—цудоўная мова

У любiмай мове, роднай, наскай, Ах, якiя словы: "Калi ласка!.."

 “Калі ласка!— запрасілі нашы настаўнікі вучняў на пачатку навучальнага года паўдзельнічаць у шэрагу мерапрыемстваў, прысвечаных Дню беларускага пісьменства і друку.

   Традыцыйна з 1 па 8 верасня яны праводзяцца ў нашай школе. Вучні чарговы  раз  змаглі дакрануцца да свята беларускага слова праз  удзел у гульні “Беларуская даўніна”, конкурс сачыненняў “Літар чароўныя абрысы”, выставу насценгазет “Родная мова—цудоўная мова”.

Вельмі ўразіла, што ў конкурсе малюнкаў “Чытаем і малюем” было вельмі многа работ. Значыць  ёсць аматары беларускага слова— і гэта вельмі радуе.

    Напрыканцы  святочнага тыдня адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне ўдзельнікаў конкурса “Буслік-2018”.

   Ніхто не застаўся ўбаку: прынялі актыўны ўдзел  вучні з першага па адзінаццаты клас. А  мерапрыемствы  атрымаліся змястоўнымі, цікавымі і павучальнымі.

    Тыдзень прайшоў насычана, ярка і па- беларуску.

Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно