Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

02.11.2018

Прырода і фантазія

Пяты дзень ў Кіселявецкім лагеры прайшоў пад назвай “Прырода і фантазія”. Выйшлі дзеці паназіраць за прыродай вакол школы. А сёння не пазнаць гэтых мясцін. Нібы хто квяцісты дыван разаслаў пад ногі. На ім жоўтыя кружочкі, барвовыя далонькі, ружовыя сэрцайкі. Яны падаюць і падаюць. А дыван прыгажэе і прыгажэе.

Дзеці спыніліся і пачалі збіраць лісточкі: і чырвоныя, і жоўтыя, і ліловыя, і зеленавата-аранжавыя. І гэта дзеля таго, каб прыняць удзел у вырабе падзелак з прыроднага матэрыялу “Фантазія без межаў…” Дзеці з вялікім інтарэсам выконвалі работу, каб хараство асенняй прыроды захаваць у сваіх падзелках. Тут і рагаты алень, і шэрая вавёрачка, і лісічкі, і вожыкі і многа яшчэ чаго.

Сваю любоў да прыроды і веды аб ёй дзеці паказалі, прыняўшы ўдзел у віктарыне “Свет прыроды”.

Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно