У межах мерапрыемстваў, прысвечаных малой радзіме, бібліятэкарам нашай установы адукацыі Гардзіюк С.П. была арганізавана экскурсія ў аг.Дзівін, на яе малую радзіму. Вучням выпала магчымасць сустрэцца з настаўніцай – паэтэсай Надзеяй Момлік, якая вядома не толькі ў Кобрынскім раёне, у Беларусі, але і за яе межамі.
Яе творы прасякнуты любоўю да роднай беларускай зямлі, яе вытокаў, прыроды і землякоў. З вялікім болем у душы Надзея Іванаўна чытала верш пра спаленую вёску Барысаўка каля помніка “Жанчына ў скрусе”. Далей сустрэча с паэтэсай працягнулася у Дзівінскай бібліятэцы. Загадчыца бібліятэкі Таццяна Аляксандраўна Гурыч дапамагла правесці сустрэчу цёпла і шчыра. У выкананні Надзеі Момлік гучалі творы на рускай, беларускай мовах і нават на мясцовым дыялекце.
Дзівінская зямля багата мясцовымі ўмельцамі, людзьмі, якія імкнуцца захаваць памяць аб тых рамёствах, якімі займаліся продкі ў далёкім мінулым. З гэтай мэтай узнік і існуе Дом рамёстваў, куды не маглі не завітаць нашы вучні. Вялікую цікавасць выклікала размова з тымі людьмі, што працуюць ў гэтым Доме рамёстваў.
Пазнаёміліся вучні яшчэ з адным помнікам прыроды і гісторыка – культурнай спадчыны Кобрыншчыны – Сувораўскім дубам. Па паданні, пад ім у час паходу (1794г) адпачываў рускі палкаводзец А.В.Сувораў.
З вялікай удзячнасцю за гасціннасць, за шчырасць, за таленавітасць і гераізм пакідалі мы дзівінскую зямлю з надзеяй на новыя сустрэчы з Надзеяй Іванаўнай і далейшае знаёмства з яе творчасцю, з гісторыяй нашай Кобрыншчыны.
