Для вучняў ДУА «Кіселявецкі дзіцячы сад – сярэдня школа» 6 красавіка дзень прайшоў насычана і запамінальна, дзякуючы цікаваму мерапрыемству пад назвай «Любі, ведай, шануй роднае слова!», якое падрыхтавала настаўнік беларускай мовы і літаратуры – Сілік Наталля Іванаўна.
Пачалося мерапрыемства словамі народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча
Як ты дорага мне мая родная мова!
Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!...
А далей пачаліся захапляльныя конкурсы :
• “Канструктаванне слоў” ( З зыходняга слова скласці як мага больш слоў).
• “Вам слова, юныя паэты!” (Як мага хутчэй прыдумаць і запісаць верш з прапанаванай рыфмай).
• “Пазнай фразеалагізм” (З дапамогай мімікі і жэстаў растлумачыць фразеалагізм, каб яго адгадала каманда).
У канцы мерапрыемства журы падвяло вынікі: абедзве каманды набралі аднолькаваую колькасць балаў, такім чынам перамагло сяброўства.
Час праляцеў вельмі хутка, усе ўдзельнікі пакідалі ўстанову ў добрым настроі, усведамляючы, як важна ведаць родную мову, мову нашых продкаў.

