Насычаным быў тыдзень, прысвечаны гэтай нагодзе. Праводзіліся інфармацыйныя хвілінкі “Гучыць беларускае слова”, вясёлыя перапынкі з беларускімі гульнямі, беларускія чытанні, віктарыны, выставы малюнкаў да любімых беларускіх твораў.
Вучні наведалі школьны краязнаўчы музей, дзе настаўнікам Куляшовай Т.М. былі праведзены заняткі “Беларусы — гэта мы”. Дзейнічала выстава кніг “Шляхам да друкаванага слова”, аформлены святочны стэнд да Дня пісьменства і насценгазета “Слонім — сталіца Дня беларускага пісьменства і друку - 2019”.
Цікавым і пазнаваўчым для вучняў быў удзел у гульні “5 зорак: слова пра Беларусь” і ў этнаграфічным турніры “Беларуская даўніна” пад кіраўніцтвам настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Сілік Н. І., Левай Р. У., Атаевай Г.М.
9 верасня на школьнай лінейцы былі падведзены вынікі. Самых актыўных чакалі ўзнагароды.