Пад такім дэвізам прайшлі ў суботу беларускія лінгвагульні для 5-9 класаў. І гэта было надзвычай актуальна напярэдадні тыдня навукі ў Кіселявецкім дзіцячым садку - сярэдняй школе, бо беларуская мова актыўна развіваецца сёння і ўзбагачаецца новымі словамі, перыфразамі, фразеалагізмамі.
Пра гэта вялі гутарку вучні ва ўступным слове, а потым гулялі ў гульні "Свае словы", "Адгадай з трох літар", "Вясёлыя выразы", "Крыжаванкі з інтэрнэт-прасторы".
Мерапрыемства было вельмі карысным для юных аматараў роднай мовы, дазволіла папрацаваць з беларускімі слоўнікамі і праявіць свае творчыя здольнасці ў фанетычным, лексічным, сінтаксічным, стылістычным аспектах лінгвістыкі.
Выснова, зробленая вучнямі напрыканцы мерапрыемства, адназначная: беларускай мове жыць!
