Суботнім днем 29 лютага адбылася гульня-конкурс “Край, дзе мы жывем” сярод каманд вучняў 10 класа. Спаборнічалі тры каманды: "Рамонак", "Зубраня" і "Васількі". Гульня складалася з шасці конкурсных заданняў.
Усе ўдзельнікі гульні паказалі свае веды, спрыт і кемлівасць, уменне слухаць каманду- саперніка. Пераможцамі сталі “Васількі” і “Зубраня”, набраўшы па аднолькавай колькасці балаў.
Тым не менш, усе ўдзельнікі яшчэ раз змаглі дакрануцца да цікавых гістарычных старонак свайго роднага краю, прыгадаць народныя традыцыі і звычаі, узнавіць і паглыбіць веды на беларускай мове і літаратуры.
