Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Отчеты по мероприятиям

21.03.2020

"Народны каляндар"

Што вы ведаеце пра традыцыі і абрады нашых мудрых продкаў? Ці паспелі расказаць вам аб іх вашы бабулі і дзядулі? Ці варта захоўваць каляндарна-абрадавае кола паэзіі ў наш час?

Гэтымі і іншымі пытаннямі здаліся вучні ў час правядзення лінгвістычнага конкурсу "Народны каляндар". Успомнілі песні, прыказкі і прымаўкі, якія штогод гучаць на знаёмыя святы Шчодрага вечара і Вялікадня. Даведаліся пра гісторыю ўзнікнення свят Гукання вясны і Яблычнага Спаса. Здзівіла хлопчыкаў і дзяўчынак міфічная гісторыя пра Русалчын тыдзень. Цікава было падзяліцца з сябрамі тымі павер'ямі, якія яшчэ да гэтых дзён жывуць сярод вясковых людзей і напаўняюць жыццё пэўным сакральным сэнсам.
Час праляцеў непрыкметна, але вучні прыйшлі да высновы, што святы беларускага народнага календара - вялікая каштоўнасць, якую неабходна зберагчы дзеля павагі да мудрасці і вопыту нашых прашчураў.

Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно