Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Отчеты по мероприятиям

16.05.2020

Гульня “Па зярнятках таленты збіраем”

Цудоўнай традыцыяй сталі для вучняў беларускія гульні, якія праводзяцца настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры ў шосты школьны дзень.

Не выключэннем стала і гэтая субота, калі старшакласнікі сабраліся на лінгвістычна- творчы турнір "Па зярнятках таленты збіраем". Кемлівасць, творчы азарт, спрыт, а самае галоўнае - свае веды і эрудыцыю змаглі прадэманстраваць тыя падлеткі, каму родная мова і літаратура сталі добрымі спадарожнікамі ў вучобе і жыцці. Не толькі размаўляць на беларускай мове, але і спяваць умеюць нашы хлопцы і дзяўчаты.

"Мова раскрывае нашы таленты", - такім стаў дэвіз сустрэчы на гэты раз. І няхай гэта толькі маленькія зярняткі таленту, але з зернейка ўзрастае вялікі і дужы колас, якім стане кожны з падлеткаў, каб прынесці карысць сваёй краіне ў будучыні!

Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно