Для таго, каб больш развіваць пазнавальную актыўнасць вучняў да беларускай мовы і літаратуры, самастойна думаць і разважаць, выказваць уласнае стаўленне да роднага слова, у нашай установе праводзяцца конкурсна-гульнёвыя праграмы.
24 кастрычніка 2020 года быў праведзены кокурс “Самы шчыры беларус!”. На ім вучні праслухалі беларускія вершы, песні вядомых беларускіх выканаўцаў. Самым цікавым для дзяцей была конкурсная праграма. Вучні з задавальненнем адказалі на пытанні да крыжаванкі, успаміналі беларускія святы, прыказкі, прымаўкі, назвы беларускіх гарадоў і імёны вядомых дзеячаў культуры і літаратуры. У канцы былі выяўлены знаўцы беларускай культуры, а самаму актыўнаму вучню было прысвоена званне “Самы шчыры беларус!”.
Вучні бавілі час прыемна, весела і карысна! Як вы ўжо зразумелі, яны размаўлялі па-беларуску. Магчыма, гэта занадта цяжкае выпрабаванне было для іх, але яны справіліся на выдатна. Між іншым, беларуская мова лічыцца ў свеце другой па мілагучнасці пасля італьянскай.