Пагавары са мной на мове, на нашай мове, не чужой. Адчуеш ты - у кожным слове душа яднаецца з душой... Ігар Пракаповіч
12 снежня 2020 года ў нашай установе адукацыі прайшла гульня-віктарына "Моўны турнір" з вучнямі 7 класа. Гэтае мерапрыемства дапамагае развіваць пазнавальную актыўнасць і маўленчую культуру вучняў, іх творчыя і інтэлектуальныя здольнасці, фарміраваць уменне працаваць у камандзе; выхоўваць пачуццё любові і павагі да беларускай мовы.
У гульні-спаборніцтве ўдзельнічалі дзве каманды: "Смятаннікі" і "Матылькі", якія ўзяліся за выкананне заданняў, а іх было шмат. За кожнае выкананае заданне каманды атрымлівалі пэўную колькасць балаў.
У выніку гульні перамагла каманда "Смятаннікі", якая набрала большую колькасць балаў. Яна была адзначана памятнымі і салодкімі прызамі.
Удзельнікамі мерапрыемства атрымалі вялікае задавальненне ад гульні-віктарыны.