Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Отчеты по мероприятиям

30.01.2021

Пясняр, улюблёны ў Беларусь

Калі пытаюцца ў людзей, што для іх з'яўляецца сімвалам Беларусі, першае, што яны называюць, - белы бусел. За ім ідзе ансамбль "Песняры". Яго кіраўніка Уладзіміра Мулявіна многія лічылі беларусам. Застаецца загадкай, як ён, рускі чалавек, за кароткі тэрмін жыцця на Беларусі ўлавіў і ўвасобіў у творчасці нацыянальны дух нашага народа.

Менавіта гэтая інфармацыя стала вельмі захапляючай для вучняў. Многія ўпершыню адкрылі для сябе асобу Мулявіна. Сучасная моладзь не вельмі цікавіцца творчасцю савецкага перыяду, але пры знаёмстве з Уладзімірам Георгіевічам зацікавіліся. Мерапрыемства праходзіла з дапамогай загаддзя падрыхтаваных вучняў, якія паведамілі ўсе знойдзеныя самастойна звесткі. Затым удзельнікам было прапанавана самім апрацаваць матэрыял і падабраць той, які адпавядае змешчаным на дошцы ілюстрацыям.

Мулявін – асоба значная, якая стала сімвалам усёй беларускай песні савецкага перыяду. Рускі па нацыянальнасці, Мулявін адкрыў для многіх беларусаў нашу песню. "Песняры" прынеслі беларускую песню ў Еўропу і ў свет.

 

Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно