Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

22.02.2021

Родная мова

Мова – гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ. Іван Мележ

Мова з’яўляецца сродкам, матэрыялам фарміравання і станаўлення асобы чалавека. Мова — гэта бесперапынны працэс пазнання свету. Мова спрыяе выяўленню і задавальненню матэрыяльных і духоўных патрэбаў людзей, аб’ядноўвае іх у грамадства для дасягнення дабрабыту і духоўных каштоўнасцяў.

Пачынаючы з 17 лютага ў ДУА “Кіселявецкі дзіцячы сад-сярэдняя школа” прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры, які прысвечаны Міжнароднаму Дню роднай мовы. Настрой ўсяму тыдню задала  выстава, аформленая сумесна з бібліятэкарам і вучнямі. На ёй былі прадстаўлены навінкі беларускай літаратуры, калаж “Ветлівыя словы роднай мовы” і малюнкі вучняў падрыхтаваныя да прачытаных твораў. Вучні пачатковых класах пазнаёміліся са зборнікамі беларускіх казак.

У кожным класе праводзіліся класныя гадзіны прысвечаныя Дню роднай мовы.

Цікава і займальна прайшла забава “У госці да Янкі” у дзіцячым садку. Выхаванцы з задавальненнем апрануліся ў беларускае адзенне, наведалі музей і пагулялі ў беларускія гульні.

А ў суботу з вучнямі старэйшых класаў правялі турнір “Жывыя словы маёй мовы”, дзе дзяўчаты і хлопцы атрымалі ў падарунак цікавыя прызы і сертыфікаты. У рамках турніру адбыўся і кокурс чытальнікаў “Беларускія аўтары аб мове”.

Родная мова – гэта частка нацыянальнай культуры і вельмі важная частка кожнага чалавека. Ведаць яе, берагчы і перадаваць нашчадкам – абавязак кожнага з нас. І Дзень роднай мовы – гэта нагода яшчэ раз успомніць і пагаварыць на нашай, матчынай мове. Спадзяёмся, у нас гэта добра атрымалася.

Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно