Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

08.09.2021

Шлях беларускага слова

Не пагарджаць святым сваім мінулым, а заслужыць яшчэ і вартым быць яго.

Традыцыйна ў нашай школе ў першы тыдзень верасня праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства і друку, якія дапамагаюць вучням узнавіць ці набыць новую інфармацыю аб тым, адкуль да нас прыйшла кніга, аб друкарскай дзейнасці пачынальнікаў і прадаўжальнікаў друкарскай справы.

Адкрыццё Тыдня беларускага пісьменства і друку пачалося з выставы кніг “Шлях беларускага слова” ў школьнай бібліятэцы і афармлення інфармацыйнага стэнда ”Капыль — сталіца Дня беларускага пісьменства і друку 2021”, матэрыялы да якога рыхтавалі самі дзеці.

Першы крок да святла, да пазнання свету – гэта роднае слова, кніга, пісьменнасць.Пад уплывам кніг чалавек паступова становіцца асобай, а людзі, што проста жывуць побач, — грамадствам. Можна лічыць,што ўсе праведзеныя мерапрыемствы, а гэта такія, як гульня “Моўныя скарбы роднага слова”, інтэлектуальнае спаборніцтва ”Вытокі беларускага слова”, Літаратурная віктарына “Беларуская паэзія”, інфармацыйныя гадзіны “Я беларус маленькі” і “Беларуская пісьменнасць”, прагляд відэафільма “Ад старажытнага да сучаснага слова”, конкурс “Знаўцы беларускай мовы” стварылі ўмовы для выхавання павагі да роднага слова, выклікалі цікавасць да гісторыі і культуры беларускага народа.

Актыўны ўдзел прынялі ў правядзенні Тыдня беларускага пісьменства і друку амаль усе настаўнікі і вучні школы.

Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно