Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Отчеты по мероприятиям

03.09.2022

Не пагарджаць святым сваім мінулым, а заслужыць яшчэ і вартым быць яго

Традыцыйна ў нашай школе ў першы тыдзень верасня праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства і друку, якія дапамагаюць вучням узнавіць ці набыць новую інфармацыю аб тым, адкуль да нас прыйшла кніга, аб друкарскай дзейнасці пачынальнікаў і прадаўжальнікаў друкарскай справы.

Напярэдадні святкавання Дня беларускай пісьменнасці і друку вучнямі 6 і 9 класаў быў аформлены інфармацыйны стэнд “Добруш— сталіца Дня беларускага пісьменства і друку 2022”, матэрыялы да якога рыхтавалі самі дзеці.

Першы крок да святла, да пазнання свету – гэта роднае слова, кніга, пісьменнасць. Пад уплывам кніг чалавек паступова становіцца асобай, а людзі, што проста жывуць побач, — грамадствам. Можна лічыць, што ўсе праведзеныя мерапрыемствы, а гэта такія, як гульня “Моўныя скарбы роднага слова”, віктарына ”Знаўцы   беларускай мовы”, конкурс апавяданняў на адну літару “Першым было слова”, стварылі ўмовы для выхавання павагі да роднага слова, выклікалі цікавасць да гісторыі і культуры беларускага народа.

Актыўны ўдзел прынялі ў правядзенні Дня беларускага пісьменства і друку настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Сілік Н.І., Атаева Г.М., а таксама школьны бібліятэкар Гардзіюк С.П. і вучні школы.

Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно