Прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй зараджэння беларускай мовы, шляхам яе развіцця. Чыталі вершы вядомых беларускіх паэтаў Г. Бураўкіна, Р. Барадуліна, П. Броўкі, В. Віткі, С. Грахоўскага. Адчуць прыгажосць і хараство роднай мовы дапамагло выступленне члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўніка літаратурнага клуба “ПаэтоКо” Наталлі Кандрашук. Яна чытала свае вершы на роднай беларускай мове. Вучням было прапанавана паўдзельнічаць у гульні-віктарыне, дзе яны паказалі добрыя веды і праявілі эрудыцыю. Вакальны гурт “Фантазія” упрыгожыў мерапрыемства музычнымі нумарамі.
