Мэта: Стварэнне ўмоў для ўдасканалення адукацыйнай прасторы, якая забяспечвае развіццё суб'ектаў ўстановы адукацыі сродкамі рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу ў адукацыйным працэсе.
Задачы:
- Стварыць умовы для забяспячэння варыянтнаснай якаснай адукацыі навучэнцаў з рознай адукацыйнай матывацыяй і рознымі сацыяльнымі патрэбамі за кошт прафесійнага росту педагогаў, актывізацыі іх творчага патэнцыялу.
- Прадоўжыць працу па павышэнню якасці адукацыі праз арганізацыю профільнага навучання і дапрофільнай падрыхтоўкі.
- Прадоўжыць працу па фарміраванні цікавасці і станоўчага стаўлення ў выхаванцаў да беларускай мовы шляхам далучэння да нацыянальнай культуры.
- Спрыяць мадэрнізацыі формаў і метадаў работы для фарміравання ў навучэнцаў сацыяльна-працоўных кампетэнцый.
- Удасканальваць сістэму змястоўнага, інфармацыйнага, матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння прапагандысцкай работы па далучэнні падрастаючага пакалення, педагогаў, законных прадстаўнікоў навучэнцаў да здаровага ладу жыцця.
- Удасканальваць вучэбна-метадычнае і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне ўстановы адукацыі.