У адпаведнасці з дапаўненнямі, унесенымі ў артыкул 31 кодэкса (Закон Рэспублікі Беларусь ад 05.12.2024 № 46-З), устаноўлена, што пры наведванні вучэбных заняткаў навучэнцы, якія асвойваюць змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, абавязаны прытрымлівацца дзелавога стылю ў адзенні, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных санітарна-эпідэміялагічнымі патрабаваннямі.
У адпаведнасці са змяненнямі і дапаўненнямі, унесенымі пастановай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 15.04.2025 № 72 у Палажэнне аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, вызначана, што:
дзелавы стыль адзення-гэта строгі вытрыманы стыль адзення, які можа ўключаць агульныя (аднолькавыя) элементы школьнага адзення з размяшчэннем на адным з элементаў эмблемы ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі (пінжаку, камізэльцы, сарафане, сукенка).
Для хлопчыкаў (юнакоў) у камплект дзелавога стылю адзення можа ўваходзіць пінжак, камізэлька, штаны, кашуля з кароткімі і доўгімі рукавамі, гольф, гальштук.
Для дзяўчынак (дзяўчат) — пінжак, камізэлька, спадніца, штаны, блузка з кароткімі і доўгімі рукавамі, гольф, сарафан, сукенку.
У зімовы час у камплект дзелавога стылю адзення можа ўваходзіць трыкатажны швэдар.