Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Дапамога ахвярам гандлю людзьмі

  Барацьба з гандлем людзьмі – адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці Беларусі на міжнароднай арэне. Гандаль людзьмі з'яўляецца адным з найбольш небяспечных глабальных выклікаў сучаснасці і лічыцца грубым парушэннем асноватворных правоў чалавека. Паводле розных ацэнак, штогод ахвярамі гэтага злачынства становяцца сотні тысяч людзей.

Гэта добра адладжаны транснацыянальны злачынны від дзейнасці, які прыносіць каласальныя даходы трафікерам і які займае ў крымінальным свеце трэцяе месца па прыбытковасці пасля гандлю зброяй і наркотыкамі.

Меры, якія прымаюцца ў Беларусі, дазволілі істотна знізіць маштабы гандлю людзьмі і звязаных з ёй злачынстваў. Гэта заслуга сумеснай працы як дзяржаўных органаў, так і зацікаўленых міжнародных і няўрадавых арганізацый, якія не канкуруюць, а дапаўняюць адзін аднаго.

Аднак, нягледзячы на дасягнутыя поспехі, важна разумець, што для эфектыўнага процідзеяння «сучаснаму рабству» неабходна ўцягванне ў барацьбу з ім усяго грамадства.
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова