Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы у межах нашай школы адбыўся святочны канцэрт "Гучы, беларуская мова!" Мерапрыемства было арганізавана разам з настаўнікамі і навучэнцамі Кіселявецкай школы мастацтваў.
На канцэрце прагучалі кампазіцыі беларускіх аўтараў і толькі на роднай мове. З задавальненнем гледачы ўдзельнічалі ў гульні "Перакладзі слова". Гэта дапамагло прысутным успомніць беларускія словы і іх рускія адпаведнікі. З замілаваннем прысутныя праслухалі беларускую народную песню "Купалінка", якую выканалі настаўнікі пад акампанемент вучня 10 класа. Цікавым і дынамічным быў нумар "Лявоніха", які выканалі дзяўчынкі з лыжкамі. Яны і танцавалі, і стваралі мелодыю з дапамогай лыжак пад музыку усім вядомага танца "Лявоніха". Увогуле канцэрт закончыўся на вясёлай ноце.


