16 мая адбылася чарговая нарада ў нашай школе, у якой прынялі ўдзел настаўнікі беларускай мовы і літаратуры школ горада Кобрына і раёна. Семінар праводзіўся па тэме "Развіццё метапрадметных кампетэнцый вучняў як аснова функцыянальнай граматнасці праз выкарыстанне музычных твораў на ўроках беларускай літаратуры".
Прывітанне гасцей адбылося ў сценах школы. Вучні прачыталі верш пра родныя Кісялёўцы і пачаставалі гасцей кісялём. Дырэктар школы Зінкевіч Ірына Міхайлаўна пазнаеміла з гісторыяй узнікнення ўстановы і дасягненнямі яе вучняў.
Практычная частка семінару прайшла на аграсядзібе "Васількова". Прывітальнае слова трымала гаспадыня сядзібы - Жарын Людміла Васільеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры сярэдня школы №8 г. Кобрына. Затым настроіла на працоўны лад усіх прысутных загадчык метадычнага кабінета - Петруковіч Таццяна Іванаўна і прадставіла галоўную госцю сустрэчы - Надзею Момлік.
Настаўнікі разам з вучнямі падрыхтавалі прэзентацыю зборніка паэткі "Цудоўная скарбонка". Дзеці з задавальненнем чыталі і інсцэніравалі вершы з кнігі. Настаўнікі звярнулі ўвагу на зборнік перакладаў "Ліст з мінулага", а Сілік Наталля Іванаўна, дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву з аўтарам, выканала некалькі музычных кампазіцый на вершы рускіх класікаў у перакладзе Надзеі Момлік.
Сустрэча закончылася цёплымі пажаданнямі прысутных арганізатарам і смачнымі пачастункамі разнастайных страў беларускай кухні.
