У межах вывучэння рамана Івана Мележа "Людзі на балоце" вучні 10 класа наведалі гэты музей. Першая экспазіцыя была прысвечана быту палескай сям'і 19 стагоддзя, што і адлючтраваў Іван Мележ у творы. Вельмі зацікавіў вучняў гарадскі быт палешукоў даваеннага часу. А вось у час прагляду экспазіцыі, прысвечанай ваеннаму перыяду, у зале панаваў сум і цішыня, якую стварыла экскурсавод сваім аповедам.
Пасля музея ўсе разам прагуляліся па пешаходнай вуліцы. Дакрануліся да Пінска і загадалі жаданні. Увогуле падарожжа было цікавым і пазнавальным, а галоўнае - карысным.
