Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

22.02.22

Чытаем, слухаем, спяваем...

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта свята накіравана на падтрымку нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці і самабытнасці, забеспячэнне права кожнага чалавека карыстацца роднай мовай і спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый.

Наша школа не абышла стараной гэты дзень. Дзень роднай мовы прайшоў пад назвай “Чытаем, спяваем, і размаўляем”. Ужо напярэдадні свята класнымі кіраўнікамі былі праведзены інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя гэтай даце, у школьнай бібліятэцы наладжана выстава кніг” Як ты дорага нам, родная мова!”

21 лютага амаль уся школа і дзіцячы садок далучыліся да святкавання праз інтэлектуальную гульню “Лабірынты ронай мовы”, моўны турнір “Знаўцы беларускай мовы”, чытанні вершаваных твораў, наведванне школьнага музея, выказванні-пажаданні “Падабайкі роднай мове”. Акрамя таго вучні атрымалі магчымасць далучыцца да беларускага слова праз выкананне беларускіх песень пад акампанімент вучаніцы 9 класа Анастасіі Сілік на гітары.

На працягу ўсяго дня многім давялося паўдзельнічаць у акцыі “Рускай мове дай разгрузку — размаўляй па-беларуску”, чэленджы ”Гучы, слова!”, паказаўшы моўны спрыт і эрудыцыю, узровень валодання роднай мовай.

Атрымалася весела і цікава. А ўсе праведзеныя мерапрыемствы садзейнічалі актывізацыі пазнавальнай дзейнасці і развіццю маўленчай культуры вучняў.

Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова