Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

14.05.22

Лірычны настрой

З мэтай папулярызацыі літаратурнай творчасці паэтаў Кобрыншчыны і ўдасканалення паэтычнага майстэрства мясцовых аўтараў у 2019 годзе пры Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы пачаў працаваць літаратурны клуб "ПаэтыКо" (Паэтычны Кобрын). Членамі клуба з'яўляюцца як аўтары, якія ўжо адбыліся ў літаратуры, так і пачаткоўцы.

14 мая навучэнцы нашай школы з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, Сілік Наталляй Іванаўнай, наведалі Кобрынскую цэнтральную раённую бібліятэку, дзе прайшла прэзентацыя другога літаратурнага альманаха "Лірычны настрой". Аўтары твораў з гэтага зборніка, якія прысутнічалі на мерапрыемстве, прачыталі свае вершы і распавялі, як вырашылі заняцца такой творчасцю. Некаторыя творы былі пакладзены на музыку нашымі таленавітымі кабрынчамі. На сустрэчы панавала цёплая і ўтульная атмасфера і ў вучняў засталося самае выдатнае ўражанне ад гэтага мерапрыемства. Вельмі прыемна было чуць аб творчых поспехах нашых землякоў.

Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова