Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

24.09.22

Як ты дорага мне, мая родная мова!

З 19 па 23 верасня 2022 года ў Рэспубліцы Беларусь прайшоў Тыдзень роднай мовы пад дэвізам “Як ты дорага мне, мая родная мова!”.

Напярэдаднi правядзення Тыдня, 16 верасня 2022 года, арганізаваны рэспубліканскi дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства. Не абышла гэтая падзея і нашу школу. Падчас правядзення Тыдня беларускай мовы вучні далучыліся да спрадвечных крыніц моўнай спадчыны, прыняўшы ўдзел у акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”, прэзентацыі віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове”, стварэнні калажу “Ветлівыя словы роднай мовы”. На працягу ўсяго тыдня ў бібліятэцы працавала выстава-прэзентацыя “Сучасныя беларускія аўтары”, у файе была арганізавана адкрытая гульня-віктарына “Вывучаем мову разам”, дзе вучні прымалі актыўны ўдзел. Актыўна прайшла гульня-віктарына “З гісторыі беларускага слова” і “Скарбы роднага слова” сярод вучня 7-8 класаў. Конкурс малюнкаў, які быў арганізаваны з вучнямі 5-9 класаў, таксама актыўна захапіў дзяцей, і напрыканцы тыдня былі падведзены вынікі і выбраны пераможцы. Дзіцячы сад правёў сваё мерапрыемства “У госці да Васілінкі”, дзе маленькія беларусы пазнаёміліся з традыцыямі і культурай нашага народа.

Падчас мерапрыемстваў было выказана шмат добрых слоў з пажаданнямі роднай мове квітнець і ўзбагачацца, захоўвацца такой жа чыстай, звонкай і мілагучнай.

Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова