Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

24.11.22

«Новая зямля”

«Новая зямля” — лірыка-эпічная паэма, напісаная Якубам Коласам у 1911—1923 гадах, першы буйны беларускі эпічны твор.

Каб пазнаёміцца з творчасцю беларускага класіка і яго выдатнейшым творам, вучні нашай школы наведалі Брэсцкі тэатр лялек, дзе прагледзелі спектакль “Новая зямля” па аднаіменнай паэме Я.Коласа. Паэма распавядае пра побыт сям'і працоўнага беларуса Міхала, пра яго вольналюбівыя мары і імкненні. На сцэне гледачы пабачылі “энцыклапедыю жыцця беларускага сялянства канца XIX — пачатку XX стагоддзяў”. Праз сцэны звычайнага беларускага жыцця рэжысёр адлюстраваў перад гледачамі вечныя праблемы сэнсу жыцця Міхала, яго кахання, узаемаадносін у сям’і. Таксама былі паказаны традыцыі беларускага сялянства, іх мары і жаданні, імкненні і перажыванні.

Вучні былі ўражаны ігрой акцёраў, уменнем перадаць думкі пісьменніка праз вобразы, створаныя на сцэне. Увогуле тэатральная пастаноўка праграмнага твора зацікавіла дзяцей да далейшага самастойнага прачытання яго і да лягчэйшага ўспрымання. Спадзяёмся на новыя пастаноўкі літаратурных твораў беларускіх класікаў.

Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова