Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Справаздачы па мерапрыемствах

04.02.23

Песняры маёй Радзімы

Песняры маёй Радзімы - такімі па праве можна назваць нашых пісьменнікаў-класікаў, галоўных сімвалаў беларускай літаратуры Янку Купалу і Якуба Коласа. Іх імёны згадваюцца амаль заўсёды разам. Яны нарадзіліся ў адзін год. І галоўным служэннем свайго жыцця аднолькава выбралі адданасць беларускаму народу і роднай краіне.

4 лютага 2023 года ў нашай установе для навучэнцаў прайшло мерапрыемства па тэме "Песняры маёй Радзімы". "Што для вас значаць Янка Купала і Якуб Колас?" - на гэтае няпростае, нават філасофскае, пытанне адказалі амаль усе прысутныя вучні. Хтосьці, толькі пачуўшы імёны Янкі Купалы і Якуба Коласа, адразу пачынаў свой адказ са слоў "Спадчына", "Гісторыя", "Памяць", "Радзіма", "Гонар". Хтосьці, успамінаючы паэтаў і іх творчасць, казаў, што гэта дзяцінства і нашы карані, гэта энцыклапедыя народнага жыцця і нашага менталітэту, голас і думкі людзей, якія глядзяць на нас з сямейных альбомаў. Янку Купалу параўноўвалі з папараць-кветкай, а Якуба Коласа з хлебам.

Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова