Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

21.02.23

Багацце наша – у нашай роднай мове

Міжнародны дзень роднай мовы ў нашай школе пачаўся з ранішняй прывітальнай акцыі “Ветлівыя словы роднай мовы”.

У школе была наладжана таксама святочная сяброўская сустрэча “Чытаем, спяваем, іграем беларускае” з вучнямі і настаўнікамі Кіселявецкай школы мастацтваў.

На мерапрыемстве гучалі радкі з твораў беларускіх пісьменнікаў пра мову, вучні выконвалі на розных музычных інструментах знаёмыя і малавядомыя беларускія музычныя п’есы, слухалі і спявалі разам песні на роднай мове.

На працягу дня на перапынках гучалі народныя песні і сучасная беларуская музыка, а вучні і настаўнікі стараліся размаўляць як мага больш па-беларуску. Хлопчыкі і дзяўчынкі 3 і 4 класаў наведалі кіналекторый пад назвай “Магутная і вялікая наша родная мова” ў кінатэатры г. Кобрына.

Родная мова, як і родная зямля, з’яўляецца невычэрпнай сілай існавання нашага народа. Мова жывая, пакуль на ёй гавораць. Дзень роднай мовы — нагода яшчэ раз задумацца пра лёс і будучыню той, якую мы завемнацыяналь-най, роднай, матчынай.

Дык чаруй жа людзей паміж моваў другіх

І гучы вечна ярка і нова

Мова продкаў маіх і нашчадкаў маіх —

Беларуская родная мова!

Са святам, дарагія сябры!

 

Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова