Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

22.02.23

“Родная мова, матчына мова”

"Родная мова, матчына мова" – так ласкава і шаноўна называем мы сваю мову. Гэтымі днямі ў нашай школе ладзіцца тыдзень роднай мовы. І вось 22 лютага сярод вучняў 7 класса была праведзена гульня "Скарбы роднай мовы" з мэтай папулярызацыі беларускай мовы і выхавання павагі да гісторыі і спадчыны свайго народа.

"Мы сёння пагаворым на роднай мове. І не проста пагаворым – мы будзем гуляць. Гуляць будзем не выходячы з гэтага пакоя, паклікаўшы на дапамогу фантазію і веды" – такія словамі пачалася гульня. Падчас гульні вучні рабілі прыпынкі. На кожным прыпынку выконвалі пэўныя заданні. Адгадвалі казкі, працавалі перакладчыкамі, складалі новыя словы з дадзенага слова, растлумачылі значэнні некаторых беларускіх слоў, успомнілі прымаўкі на беларускай мове.

Дзеці таксама пазнаёміліся з гісторыяй і культурай роднай мовы. Было адзначана, што родная мова – генетычны код любой нацыі, які патрэбна любіць, шанаваць, берагчы. А каб яе зберагчы, трэба размаўляць на роднай мове.

Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова